Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”

07.08.2023

5 жніўня 2023 года ў самым цэнтры Гродна – парку Жылібера – прайшоў абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крынiцыˮ.

Абласны фестываль праводзіўся з мэтай захавання, развіцця і прапаганды традыцыйнай народнай творчасці Гродзеншчыны, выяўлення самабытных носьбітаў беларускага фальклору, папулярызацыі іх творчасці, пашырэння межаў іх дзейнасці.

Гродзенскі раён прадставілі ўзорная студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайна “Купаваˮ і ўзорны дзіцячы фальклорны калектыў “Васілёчкіˮ.

Падчас фестывалю калектывы прадэманстравалі дэфіле ў рэпліках народных строяў, песні і танцы. У канцы фестывалю ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі за ўдзел.

 

поделиться в: